Тут згарнулася абаранкам ліса, думаючы аб Маленькім прынцы. На насу ў лісы акуляры, што, магчыма, кажа аб розуме, магчыма, аб дрэнным зроку, а магчыма, аб некаторай выключнасці, паколькі не так часта трапляюцца лісы ў акулярах.
Ліса глядзіць на зоркі, якія смяюцца і плачуць, і на каласы пшаніцы, якія шэпчуць ветру тэксты яе новых песень. Усё, што чуе, успрымае на слых, бачыць і думае ліса, так або інакш адлюстроўваецца на гэтай старонцы.
Калі Вы жадаеце нешта паведаміць лісе, пішыце сюды.
Каментары хаваюцца.
Здесь свернулась калачиком лиса, думая о Маленьком принце. На носу у лисы очки, что, возможно, говорит об уме, возможно, о плохом зрении, а возможно, о некоторой исключительности, поскольку не так часто попадаются лисы в очках.
Лиса смотрит на звёзды, которые смеются и плачут, и на колосья пшеницы, которые шепчут ветру тексты ее новых песен. Всё, что чует, слышит, видит и думает лиса, так или иначе отражается на этой страничке.
Если Вы желаете что-то сообщить лисе, пишите сюда.
Комментарии скрываются.
- Mood:
calm - Music:*** 38. :B:N: - Адчуваю
Бралі ўдзел у спабортніцтвах прыгожыя коні, ды сур'ёзныя коннікі. А назіралі за іх дзівоцтвамі бацкі ды дзеці. Апошніх, хачу заўважыць, было шмат і абсалютна розных узроставых катэгорый: ад тых, хто назіраў з сваіх вазкоў, да тых, хто на галаву вышэй за бацьку (:

Яшчэ картачкі з Ратамкі.
- Music:Recha - Дабразычлівая
Вельмі спадбаўся беларускі «Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза». Яны ў першы дзень фествылю сваім агністым выступам адкрылі конкурсныя паказы. Цікава тое, што ў краінах Эўропе нашых суайчыннікаў ужо назіралі не раз, а тут на радзіме - гэта быў іх дэбют...

Таксама парадавалі вочы выступы і суседзяў з Літвы і Украіны. Іх шоў уразілі спецэфэктамі. У параўнанні, канешне было заўважна, што Ўкраіна больш сталая й вопытная ў справа агня.
зы. Але нашых беларусаў я глядзела на адным уздыху. Яны бралі не эфектамі, а сэнсам. Глыбокай філязофіяй.
Больш фота з фестывалю агню
- Music:*** 14. Band Of Horses - No One's Gonna Love You
Вось такі вось умовы, ага (:
Гулью пераняла ад

тут тэкст пра тое, як адбывалася адкрыццё веласэзону
Песня забяспечвае ўсмешкай! Таму глядзець усім! І асабліва тым, каму патрэбна ўсмешка! (;
- Music:The Beatls - Julia

Больш картачкак можна пабачыць тут!
Спадзяюся, што клюб "Залатая шпора" будзе часцей ладзіць імпрэзы такога кшталту! Бо дух, насамрэч - захапіла (:
- Music:*** 101. Scorpions - Believe In Love
Дзеля гэтага канцэрта ахвяравала начным сном, бо тэмпературыла і ангініла, і трэба было прывесці сябе ў больш-менш жвавы стан (: -Затое цяперака ведаю шмат сродкаў барацьбы з ангінай!
Хлопцы гэтым суботнім вечарам у Менску прэзэнтавалі свой другі альбом - "Не існуе". Тым, хто не знаёмы з творчасцю гэтай каманды, вельмі раю пакаштаваць гэтую рамантычную філязофію ў спалучэнні словаў і гукаў. А яшчэ голас салістаў дае рады (:
Канцэрт толькі мінуў, а я ўжо жадаю зноўку ахінуцца энэргетыкай іх хваляў!
Тут можна азнаёміцца з кароткай біяграфія гурта і даведацца, якім паветрам яны дыхаюць (:
Фотарэпартаж з канцэрта!
- Music:Akute - Spi
За адчыненай фрамугай гул М1 у далечыні.
А тут - ля самых маіх вокан шчэбет птушак,
і свежае паветра прасочваецца ў пакой.
Сонейка яшчэ не вылезла з-пад коўдры ночы.
але навокал ясна, бачна.
Калі табе патрэбна разглядзець

Усім добрага ранку й шакаляднага настрою! (:
- Music:akute - Sviaci
